Litarka

Litarka Litarka - першая беларуская анлайн кнігарня ў ЗША

Ці вы бачылі гісторыю як беларуска ў Амерыцы выдала кнігу?Марына плануе вучыць беларускай мове свайго сына і зрабіла ўзн...
12/10/2025

Ці вы бачылі гісторыю як беларуска ў Амерыцы выдала кнігу?
Марына плануе вучыць беларускай мове свайго сына і зрабіла ўзнёсак у развіццё беларускамоўнага кнігавыдання, ды які!
Кніжка цацка для купання якая не баіцца вады. Вершык намі ўлюбёнага Андрэя Скурко для самых маленькіх і для тых хто пачынае чытаць сам!
Калі вы жадаеце пакласці гэтую кніжку пад ялінку маленькім беларусікам - паспяшайцеся, у чацвер мы прымаем апошнія заказы да раства і ідзем у невялічкі адпачынак.
Замовіць можна на litarka.com

Паважанае спадарства - запрашаем на канцэрт Лявона Вольскага ў гэтую пятніцу ў Nublu
10/21/2025

Паважанае спадарства - запрашаем на канцэрт Лявона Вольскага ў гэтую пятніцу ў Nublu

✨Хочаце правесці тыдзень у цудоўнай кампаніі беларусаў з цікавымі актыўнасцямі і утульнымі вечаровымі гутаркамі?💫Ці можа...
03/24/2025

✨Хочаце правесці тыдзень у цудоўнай кампаніі беларусаў з цікавымі актыўнасцямі і утульнымі вечаровымі гутаркамі?
💫Ці можа вы хочаце, каб дзеці даведаліся больш пра беларускія традыцыі і культуру?

Запрашаем вас у Беларускі сямейны летнік у штаце Масачусэц, які пройдзе з 5-га па 12 ліпеня 2025

❗️На другі заезд запісаліся толькі 2 сям'і. Каб летнік адбыўся патрэбна яшчэ як мінімум 3 сям'і ❗️

📍Фармат летніка - сямейны лагер
📍Заняткі па беларускай мове для дзяцей
📍Воркшопы і актыўнасьці ад саміх бацькоў для дарослых і дзяцей на беларускай і ангельскай мовах
📍Святкаванне Купальля
📍Прыгожая прырода, лес, возера
📍Басейн, спартовыя пляцоўкі
📍Атмасфера беларушчыны
📍 Утульныя вечаровыя размовы і гульні для дарослых
📍Асобныя пакоі з душам
📍Трохразовае харчаванне

Каб запісацца, запоўніце форму https://forms.gle/h66zaoWTWMsa9TW

🤗 Бярыце сваіх сяброў і далучайцеся!
🙌🏼 Будзем удзячныя, калі падзеліцеся допісам, каб як мага больш беларусаў даведаліся пра летнік.

Запрашаем на сустрэчу з Аляксандрам Чарнухам у гэтую суботу. Паразмаўляць пра біяграфію гурта МалчатДама, пра Міністэрст...
03/04/2025

Запрашаем на сустрэчу з Аляксандрам Чарнухам у гэтую суботу. Паразмаўляць пра біяграфію гурта МалчатДама, пра Міністэрства Сепультуры, кнігу Свінні і новую кнігу гвалт можна будзе у суботу ў Мангэтане ў атмасфэрнай кавярні.
RSVP абавязковы, бо месцы абмежаваныя. Спасылка ў профілі

Прачытайце ўслых:Дзесь на Шчучыншчыне ў пушчыХрушч гудзе ў бружмельнай гушчы😎Здолелі? 😎 Тады - ❤️Віншуем вас з днём Родн...
02/21/2025

Прачытайце ўслых:

Дзесь на Шчучыншчыне ў пушчы
Хрушч гудзе ў бружмельнай гушчы

😎Здолелі? 😎 Тады -
❤️Віншуем вас з днём Роднай Мовы!❤️

🎁Каб прыняць удзел у разыгранцы- падпішыцеся на беларускую онлайн кнігарню ў ЗША - ў інстаграме, адзначце пад пастом з разыгранкай сябра з ЗША, хто б жадаў атрымаць кнігу на роднай беларускай мове і чакайце вынікаў розыгрышу заўтра 22га лютага!
Трох пераможцаў чакае кніжка на беларускай мове на выбар - для дзяцей ці дарослых.

Набліжаецца 2025 год, і мы вам прапануем каляндары ад беларусаў для беларусаў!🌟 1. Каляндар з выцінанкамі.Аўтарства тале...
12/24/2024

Набліжаецца 2025 год, і мы вам прапануем каляндары ад беларусаў для беларусаў!

🌟 1. Каляндар з выцінанкамі.
Аўтарства таленавітай мастачкі выцінанкі Вольгі Палуніцы. Кожны месяц — новая мастацкая выцінанка з птушкай, якая ўпрыгожыць ваш дом.

📚 2. Адрыўны каляндар-слоўнічак.
Даведайцеся нешта новае кожны дзень! На кожнай старонцы — цікавае беларускае слова ці прымаўка, якія зробяць ваш беларускі слоўнікавы запас багацейшым.

🗓️ 3. Каляндар імігранта (без дат).
Дапаможа імігрантам у цяжкую хвіліну зразумець, што цяжкасці часовыя, і ўсё наладзіцца.

Выбірайце, які каляндар актуальны вам, і падтрымайце беларускую культуру і мову!

🎁Шукаеце добры падарунак сябрам і родным на святы?🎅Можа шукаеце падарунак для Сакрэтнага Санты ці Белага Слана?Літарка п...
12/20/2024

🎁Шукаеце добры падарунак сябрам і родным на святы?
🎅Можа шукаеце падарунак для Сакрэтнага Санты ці Белага Слана?

Літарка прапануе тры календара:
✴️Адзін ўпрыгожыць дом выцінанкамі ад
✴️Другі ад навучыць вас новаму слову на беларускай, ці ангельскай мове
✴️Трэці ад распавядзе вам што будзе далей з вамі ў цяжкім шляху імігранта і аблегчыць гэты шлях

Які каляндар вы б жадалі атрымаць? Пакіньце ваш варыянт у каментарах і магчыма ваш сакрэтны Санта пабачыць ;)

#беларусыўзша #святы #каляндар2025

Запрашаем далучыцца да беларускіх зімовых вячорак, дзе вы зможаце даведацца як ткуцца беларускія паясы і сплесці саламян...
12/18/2024

Запрашаем далучыцца да беларускіх зімовых вячорак, дзе вы зможаце даведацца як ткуцца беларускія паясы і сплесці саламянага павука, які будзе забіраць усё кепскае ў наступным годзе.
Таксама мы прэзентуем новыя пераклады выдавецтва Gutenberg Publisher.
Кожны зможа ўзяць кнігу ў падарунак
Спасылка на івент у каментары

📚✨ Чорная пятніца ў Літарцы! ✨📚📲 Не прапусціце шанец набыць цудоўныя кнігі з добрымі зніжкамі! 🎉 Па 2 снежня ў нашай інт...
11/30/2024

📚✨ Чорная пятніца ў Літарцы! ✨📚

📲 Не прапусціце шанец набыць цудоўныя кнігі з добрымі зніжкамі! 🎉 Па 2 снежня ў нашай інтэрнэт-кнігарні Літарка дзейнічае распродаж — зніжкі да 50% на выбраныя выданні!

👉 Хто жыве ў гаражы Андрэя Скурко - вершыкі пра розныя машынкі з ілюстрацыямі Волі Кузьміч, ацэняць і хлопчыкі і дзяўчынкі. https://litarka.com/Khto-zhyve-u-garazhy-p612479768

👉 Добры доктар Будзь-Здароў Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
Знакамітай кнізе Карнея Чукоўскага неўзабаве споўніцца сто гадоў, таму перакладчыку давялося сёе-тое асучасніць. Так, Будзь-Здароў паказвае хворым зверанятам мульцікі і лечыць іх не толькі ад малярыі, але і ад кавіду. Але рытм, дух, настрой арыгінальнага твора перададзены дасканала.
https://litarka.com/Dobry-doktar-Budz-Zdarou-p552828864

👉Дзіцячы спеўнік Антона Грыневіча. Укладальнік змясціў у зборніку прыклады фальклору для дзяцей і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай і танцавальнымі творамі https://litarka.com/Dzitsyachy-speunik-p690773531

👉 Казік з Каменнай Горкі Алеся Кудрыцкага. Дзе можна даведацца пра прыгоды хлапчука, які сеў не ў той вагон метро і трапіў у Схаваны горад. https://litarka.com/Kazik-z-Kamennay-Gorki-i-Vyadzmak-Skhavanaga-Gorada-p612479776

👉 Выхаванне спевака Ларысы Рыжковай. Аўтарка дзеліцца 30ці гадовым досведам як далучыць дзяцей да народных слухавых спеваў https://litarka.com/Yak-vykhavats-spevaka-p552828918

👉 Belarus: an illustrated history шыкоўнае ілюстраванае выданне Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава. У першай частцы на прыкладзе кароткіх гісторыяў можна даведацца аб старажытнай гісторыі Беларусі. https://litarka.com/Belarus-an-illustrated-history-p564503027

#Літарка #ЧорнаяПятніца #Кнігі #Зніжкі #Чытанне #Акцыя #Кнігарня

🍁Што рабіць доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі з сямьёй ці сябрамі? Гуляць! Прапануем вам шэраг гульняў і пазлаў-ск...
11/19/2024

🍁Што рабіць доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі з сямьёй ці сябрамі?
Гуляць!
Прапануем вам шэраг гульняў і пазлаў-складанак

1. Шляхта (BY/ENG) гульня для стратэгаў і агентуры😎. Дзе для перамогі трэба набраць 15 балаў і шляхцічы у гэтым дапамагаюць. Правілы і біяграфіі шляхцічаў напісаны на двух мовах, і можна гуляць разам з англамоўнымі сябрамі.

2. One, two, Sing! (BY/ENG) Падорыць добры настрой у незалежнасці ад наяўнасці музычнага слыху. Трэба ўзгадаць і праспяваць песню са словам з карткі ці на згаданую тэму. Дзве мовы дазваляюць гуляць у кампаніях з англамоўнымі.

3. Я ніколі не (BY) Гульня для беларусаў і пра беларусаў. Дазволіць пазнаёміцца бліжэй кампаніі любога памеру.

4. Пазл-складанка "Дзень з жыцця спадчыны" на 500 элементаў. Здаецца простым толькі на першы погляд, нагадае вам выгляд архітэктурных элементаў беларускай спадчыны. Намаляваны НюЁркскім беларусам

5. Пазл Бітва пад Воршай - гэта вядомая карціна якая апісвае ход падзей эпічнай перамогі над маскоўскім войскам у 1514м годзе.
Набыць усе гульні можна на сайце Litarka.com

Прыемнага вам адпачынку!

Address

New York, NY

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Litarka posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Litarka:

Share

Category